У Маскве затрыманы Ігар Стралкоў
Ігар Стралкоў / Telegram
У Маскве затрыманы Ігар Стралкоў (Гіркін). Паводле папярэдніх даных, заяву на палкоўніка ФСБ у адстаўцы напісаў былы супрацоўнік ПВК "Вагнер".
21 ліпеня сілавікі забралі Стралкова з яго кватэры, дзе праходзіць ператрус. Жонка блогера напісала, што яго абвінавачваюць у "экстрэмізме".
Стралкоў — камандзір групы расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м. У апошнія гады ён стаў вядомы як блогер, крытыкуе за нерашучасць і няўдачы ва Украіне Уладзіміра Пуціна і яго атачэнне, асабліва жорстка ў апошнія дні. Таксама Ігар Стралкоў жорстка выказаўся пра вагнераўцаў за іх спробу мецяжу.
Стралкоў мае статус галоўнага абвінавачанага па справе аб крушэнні малазійскага Boeing MH-17, па якім суд у Гаазе завочна прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.