У Мазыры ў кватэры шматпавярховага жылога дома адбыўся выбух (фота, відэа)

У Мазыры ў кватэры шматпавярховага жылога дома адбыўся выбух (фота, відэа)

У Мазыры ў кватэры на 5-м паверсе 9-ціпавярховага жылога дома № 63 па вуліцы Бульвар Юнацтва адбыўся выбух. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 15-й гадзіны. Па прыбыцці на месца ратавальнікі высветлілі, што 58-гадовы гаспадар кватэры з дапамогай ручной газавай гарэлкі ёмістасцю 0,5 літра на балконе кухні "праводзіў агнявую апрацоўку тушкі птушкі". Але нешта пайшло не так. Верагодна, адбылася разгерметызацыя балончыка. Мужчына вырашыў выправіць няспраўнасць на кухні, паклаў газавую гарэлку ў мойку. У гэты момант у кухню зайшла жонка і ўключыла святло. У гэты момант і адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Але ўзгарання не было.

Выбухам выбіла шкло ў чатырох вокнах. Ніхто з людзей не пацярпеў. Адзначаецца, што бачных парушэнняў цэласнасці канструкцый дома не выяўлена. Спецыялісты назавуць дакладную прычыну здарэння. Мяркуецца, што выбух адбыўся з-за парушэння эксплуатацыі ручной газавай гарэлкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі