У Мексіцы на сустрэчы з выбарцамі застрэлілі кандыдата ў мэры

Момант нападу на кандыдата ў мэры горада Каюка-дэ-Бенітэс

Момант нападу на кандыдата ў мэры горада Каюка-дэ-Бенітэс / eluniversal.com.mx

У Мексіцы падчас сустрэчы з выбарцамі загінуў кандыдат у мэры горада Каюка-дэ-Бенітэс (штат Герэра) Хасэ Альфрэда Кабрэра Бар'ентас. Яго застрэлілі. Пра гэта паведамляе выданне El Universal. Бар'ентас стаяў каля сцэны, калі да яго са спіны падышоў невядомы і стрэліў у галаву.

На кадрах відавочцаў чуваць каля 15 стрэлаў. У мясцовай пракуратуры кажуць, што нападніка застрэлілі на месцы. Заведзеная крымінальная справа.

Бар'ентас быў апазіцыйным кандыдатам і прадстаўніком правацэнтрысцкага альянсу "Сіла і сэрца за Мексіку". За час выбарчай кампаніі ў штаце Герэра забілі пяць кандыдатаў у мэры і аднаго — у дэпутаты, адзначае выданне. У чэрвені ў Мексіцы пройдуць выбары прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі