На перадвыбарчым мітынгу ў Мексіцы абрынулася сцэна, ёсць загінулыя
На месцы трагічнага здарэння
На перадвыбарчым мітынгу ў Мексіцы абрынулася сцэна, 9 чалавек загінулі і 63 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Прычынай здарэння называюць моцны парыў ветру.
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў сераду ў горадзе Сан Пэдра Гарса Гарсія ў штаце Нуэва-Леон на мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Хархэ Майнеса. Сам Майнес знаходзіўся на сцэне. На відэа відаць, як металічная канструкцыя з вялізным плакатам пераляцела праз выступоўцаў і ўпала на прысутных каля сцэны людзей. Мітынг заканчваўся, але пасля яго мусіў пачацца канцэрт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.