У Мікашэвічах васьмікласнік выпаў з гаўбца
Медыкі, якія прыехалі на выклік, канстатавалі смерць падлетка.
Трагічнае здарэнне адбылося ў Мікашэвічах увечары 15 траўня. З гаўбца кватэры на чацвёртым паверсе зваліўся васьмікласнік. Медыкі, якія прыехалі на выклік, канстатавалі смерць падлетка.
Афіцыйная прадстаўніца упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова паведаміла газеце "СБ — Беларусь сегодня", што хлопца характарызавалі станоўча. Ён жыў у кватэры разам з маці і братам, умовы пражывання былі спрыяльнымі.
Прычыны і абставіны здарэння цяпер высвятляюць следчыя: яны апытваюць сваякоў, суседзяў і аднакласнікаў. Прызначаная таксама судова-медыцынская экспертыза.
Фота — sb.by