У Мінадукацыі распісалі, што павінен умець выхаванец садка да сямі гадоў
У дзіцячым садку / grodnonews.by
Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла новы адукацыйны стандарт для дашкольнікаў, піша БЕЛТА. Гэтыя патрабаванні абавязковыя для ўсіх дзіцячых садкоў краіны. Дакумент, сярод іншага, вызначае напрамкі выхавання. Іх шмат: у тым ліку ідэалагічнае, грамадзянскае, патрыятычнае, духоўна-маральнае і эстэтычнае. Але адначасова прапануецца надаваць увагу і фізкультуры, і фармаванню навыкаў здаровага ладу жыцця, працоўнаму выхаванню.
Дакумент таксама апісвае, што дашкольнік павінен умець да сямі гадоў:
- пераказваць кароткія казкі і апавяданні;
- называць словы беларускай і рускай моваў, якія супадаюць або падобныя па вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне;
- называць сезонныя змены ў прыродзе, адзенні, працы і гульнях дзяцей;
- заўважаць і называць маскіравальную афарбоўку жывёл і суадносіць яе з тымі аб'ектамі прыроды, пад якія яны маскіруюцца;
- называць правілы бяспечных паводзін з раслінамі і жывёламі ў лесе, на лузе, вадаёме;
- рашаць простыя арыфметычныя задачы на складанне і адыманне;
- адрозніваць і называць геаметрычныя фігуры, лічыць да 20;
- адрозніваць рэальны і ўяўны свет, а таксама рэальныя наступствы дзеянняў, учынкаў ад уяўных;
- выразна чытаць вершы.
Да заканчэння дзіцячага садка дзіця таксама мусіць умець назваць свой адрас і нумары тэлефонаў, а таксама ведаць, як паводзіць сябе ў патэнцыйна небяспечных сітуацыях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.