Прафесар-псіхолаг: прапаганда не зможа "задурыць" галовы школьнікам

Наўрад ці дзеці павераць таму, што кажа дзяржаўнае ТБ / AFP​
Наўрад ці дзеці павераць таму, што кажа дзяржаўнае ТБ / AFP​

Беларускія школы ўсё больш падобныя да лагераў ідэалагічнага выхавання. Ці атрымаецца ў сістэмы і прапагандыстаў "задурыць" галаву школьнікам? Доктар псіхалагічных навук Уладзімір Янчук вельмі сумняваецца.

Ён успамінае: раней усе раслі ў "закрытай" прасторы — з адзінай масавай ідэалогіяй, дзвюма газетамі, радыё раніцай і тэлебачаннем, якое расказвала, як усё добра.

"Цяпер, па-першае, прастора стала адкрытай з прычыны інтэрнэту. Ну і, зноў жа, давер да афіцыйных рэсурсаў вельмі істотна знізіўся. Таму каб вярнуць гэты стары добры час, неабходна адсекчы інтэрнэт, усе альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі і зрабіць непранікальную капсулу, накшталт паўночнакарэйскай або кітайскай", — разважае спецыяліст.

Зрэшты, пайсці "кітайскім шляхам" у Беларусі не атрымаецца, упэўнены ён — з шэрагу прычын.

"Гэтае [маладое] пакаленне — ужо пакаленне канфармістаў. І рытуалы неабходныя будуць выконваць, і тое, што патрабуецца, але думаць будуць сваё", — адзначае Янчук.

З досведу зносін з маладым пакаленнем і ўласным унукам прафесар прыводзіць прыклад: яны крытычна ставяцца да трансляванай ідэалогіі, але, пачынаючы абмяркоўваць гэта, прапускаюць нешта "міма вушэй".

"Як бы ні стараліся метадысты і іншыя ідэолагі, гэтая нязгода з тым, што адбываецца, і ўласнае асуджэнне застаюцца. Я бацькам кажу: хай асабліва не баяцца. Але іншая рэч, што святое месца пустым не бывае, і яно запаўняецца вельмі часта. Гэта задача бацькоў: запаўняць гэтае "пустое месца", таму што інакш прыйдзе нешта з інтэрнэту, а не ўсё там мае гуманістычную скіраванасць. Таму бацькам з дзецьмі размаўляць трэба і фармаваць тое самае крытычнае мысленне", — даў параду Янчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі