У Мінск прыбыў спеццягнік з Пецярбургу, міліцыя папярэдзіла расіян (фота)

Спеццягнік з балельшчыкамі піцерскага "Зеніта" прыбыў у Мінск са спазненнем на некалькі гадзінаў. На ім прыехала каля 600 чалавек, іх сустракалі каля 150 праваахоўнікаў. Агулам чакаецца, што на сённяшнім матчы Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Зеніт" будуць прысутнічаць каля 5 тысяч расійскіх балельшчыкаў. Беларуская міліцыя паабяцала, што будзе весці сябе "лаяльна" ў дачыненні да балельшчыкаў "Зеніта". Аднак ужо на пероне сталічнага чыгуначнага вакзала фанатам раздаваліся ўлёткі, у якіх іх, між іншым, папярэдзілі пра крымінальную і адміністрацыйную адказнасць за розныя правапарушэнні.





Як інфармуе БЕЛТА, пакуль парушэнняў парадку з боку расійскіх балельшчыкаў у Мінску не было зафіксавана.



Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі