У Мінск прыляцеў Уладзімір Пуцін

Расійскі прэзідэнт прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 70-м угодкам вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці.

Ён паўдзельнічае ў адкрыцці новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны, ускладзе вянок да мемарыяла Перамогі.

Таксама Уладзімір Пуцін правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Як інфармуе РІА "Новости", плануецца абмеркаваць "актуальныя пытанні шматпланавага расійска-беларускага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях".

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі