У Мінск прыязджае еўракамісар Ёханэс Хан
Ён наведае Беларусь 16—17 красавіка.
Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэс Хан наведае Беларусь 16-17 красавіка. Ён сустрэнецца з прадстаўнікамі ўлады, апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, а таксама са сваякамі палітвязняў.
Дарэчы, за дзень да прыезду ў Мінск палітык сустрэўся з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
Апошні раз еўракамісар па пытаннях пашырэння і добрасуседства наведваў Беларусь у 2010 годзе. Тады папярэднік Ёханэса Хана Штэфан Фюле двойчы прылятаў на перамовы ў Мінск. У Хана гэта першы візіт у Беларусь.
Ёханэс Хан заняў сваю пасаду 1 лістапада 2014 года. Яму 57 гадоў, ён уваходзіць у кансерватыўную Аўстрыйскую народную партыю. Да гэтага чатыры гады Хан быў еўракамісарам па рэгіянальнай палітыцы.
Фота — Радио Свобода