У мінскім аэрапорце затрымалі футбаліста з Нігерыі
Адна са старонак дакумента была замененая / vk.com/gpkgovby
У мінскім аэрапорце затрымалі футбаліста з Нігерыі. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, мужчына прыляцеў у Беларусь з Турцыі і на памежным кантролі паказаў падроблены пашпарт грамадзяніна Ганы — адна са старонак была замененая.
Высветлілася, што нігерыец падрабіў пашпарт, змяніўшы свой узрост, "каб прафесійна займацца футболам у сябе на радзіме". У Беларусі ж ён спадзяваўся працягнуць кар'еру футбаліста. Сапраўдны пашпарт грамадзяніна Нігерыі памежнікі знайшлі ў асабістых рэчах замежніка.
Парушальнік ужо некалькі дзён знаходзіцца ў ізалятары. За выкарыстанне падробленага дакумента яму пагражае крымінальная адказнасць, а за "замах на незаконнае перасячэнне мяжы" — адміністрацыйная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.