У мінскім метро быў збой — рух прыпыняўся на 7 хвілін

Вось што паведамілі пра прычыны затрымкі руху цягнікоў у Мінскім метрапалітэне:



"Другая лінія метро. На сем хвілін быў прыпынены рух электрацягнікоў. У 11.32 прыпынена, у 11.39 паехалі. Прычына тэхнічная, перабоі ў электразабеспячэнні. З-за чаго — пакуль дакладна не гатовыя вам сказаць", — адказаў Еўрарадыё прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.



Адзначым, што на станцыю метро "Магілёўская" выязджалі выратавальнікі, якім паведамілі пра задымленне. Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі