У мінскім мікрараёне Сухарава на вуліцы зазімаваў бусел (фота)

У мінскім мікрараёне Сухарава на вуліцы зазімаваў бусел (фота)

У двары шматкватэрнага дома ў мінскім мікрараёне Сухарава зазімаваў бусел, піша tut.by

Мінчанка Надзея, якая заўважыла бусла на поле за домам, затэлефанавала ў МНС, міліцыю, а таксама паведаміла ў арганізацыю "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Дзяўчына перажывала, што птушка замерзне. "Ён лётаць не можа. Толькі ходзіць. У яго штосьці з крылом — яно трохі высока", — тлумачыць яна свой неспакой.

Спецыялісты кажуць, што чапаць бусла не трэба — ён паляціць сам. Мясцовыя жыхары, па парадах арнітолагаў, падкормліваюць птушку курынымі шыйкамі. Праўда, ежу даводзіцца кідаць здалёк, бо бусел баіцца людзей. 

Як выявілася, лятаць ён можа, але недалёка. 

У грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" кажуць, што гэта не адзінкавы выпадак за апошнія гады. Прычыны, па якіх птушкі застаюцца зімаваць у Мінску, розныя: пацяпленне, наяўнасць вакол сталіцы незамярзальных крыніц, сметнікі, дзе можна знайсці ежу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі