У мінскім парку конь праваліўся ў яму

Ратавальнікі паведамляюць, што ніхто не пацярпеў / minsk.mchs.gov.by​
Ратавальнікі паведамляюць, што ніхто не пацярпеў / minsk.mchs.gov.by​

У Лошыцкім парку Мінска конь праваліўся ў яму, на месца здарэння выязджалі ратавальнікі, паведамляе МНС.

Конь не змог самастойна выбрацца з ямы, яго гаспадар знаходзіўся побач. Пры дапамозе выратавальнай вяроўкі работнікі МНС і простыя грамадзяне выцягнулі жывёлу. У аперацыі ўдзельнічалі 9 дарослых мужчын.

Ратавальнікі паведамляюць, што ніхто не пацярпеў. На кадрах відэасюжэта відаць, што выцягнуты з ямы конь зачапіў аднаго з мужчын, які трымаў яго за ланцуг. Мужчына спачатку ўпаў і адкаціўся ўбок, а потым устаў і пайшоў, кульгаючы на адну нагу.

Аперацыя па выратаванні каня / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі