У мінскім скверы Катоўка людзі пратэстуюць супраць высечкі дрэваў
У аўторак, 6 снежня, у мінскім скверы Катоўка людзі пратэстуюць супраць высечкі дрэваў. Яе праводзіць камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Зеленбуд Савецкага раёна г. Мінска". Як інфармуе БелаПАН, раніцай у скверы знаходзіліся 10 мясцовых жыхароў і актывістаў экалагічнага таварыства "Зялёная сетка". Яны спрабавалі перашкодзіць высечцы дрэваў, з-за чаго рабочыя выклікалі міліцыю. Людзям паказвалі дакументы на высечку, але мясцовыя жыхары і актывісты ўсё роўна лічаць гэтыя дзеянні незаконнымі. Яны звяртаюць увагу на тое, што вынікі грамадскага абмеркавання плана забудовы Сельгаспасёлка (менавіта ў ім знаходзіцца сквер) яшчэ не падведзены.
Нагадаем, у скверы плануецца пабудова рымска-каталіцкага касцёла. Раней мясцовыя жыхары і эколагі здолелі прыпыніць высечку дрэваў на час вясновага гнездавання птушак. Аднак у кастрычніку абшчына атрымала новы дазвол на будаўніча-мантажныя работы ў Катоўцы. Было сабрана больш за 500 подпісаў пад зваротам супраць забудовы сквера і пад заклікам да забудоўшчыкаў разгледзець альтэрнатыўныя пляцоўкі для будаўніцтва.
Фото Ивана Муравьева.
— Anton Motolko (@Motolko) 6 декабря 2016 г.
Котовка. pic.twitter.com/ue18RjL5NM