У мінскім Уруччы ўначы прарвала цеплатрасу
У мінскім мікраране Уручча на вуліцы Гарадзецкай, 15 ўначы прарвала цеплатрасу.
Як піша прэс-служба МНС, паведамленне пра гэтую аварыю ратавальнікі атрымалі ў 23:30. Прарвала сталёвы трубаправод дыяметрам 400 мм.
Без ацяплення і гарачай вады ўсю ноч заставаліся 48 шматкватэрных жылых дамоў, тры дзіцячыя садкі, тры школы і шэсць адміністрацыйных будынкаў.
Аднавіць падачу цяпла рамонтнікі здолелі 15 сакавіка ў 6:30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.