У Мінску абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза

У Мінску абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза

У аўторак, 17 траўня, у Мінску абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза. У МЗС прайшла сустрэча з дэлегацыяй з краін Бенілюкса (Бельгіі, Люксембурга і Нідэрландаў). З палітычнымі дырэктарамі знешнепалітычных ведамстваў гэтых краін сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Як інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны, гаворка ішла пра цяперашні стан дачыненняў Беларусі і ЕС, пра іх развіццё, закраналіся пытанні рэгіянальнай бяспекі.

Як вядома, апошнім часам у Беларусі палепшыліся адносіны з Еўрасаюзам. Кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын учора заявіла, што адносіны Еўрасаюза і Беларусі павінны грунтавацца на агульных каштоўнасцях — павазе да дэмакратыі, правах чалавека, вяршэнству законаў. ЕС настойвае, каб экс-палітвязням вярнулі ўсе грамадзянскія правы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі