У Мінску амаль тры тыдні шукаюць 17-гадовую дзяўчыну

У Мінску амаль тры тыдні шукаюць 17-гадовую дзяўчыну

У Мінску амаль тры тыдні шукаюць зніклую 17-гадовую дзяўчыну. Вікторыя Стэфаненкава жыве ў Мінску, у завулку Уральскім, 13. Увечары ў панядзелак, 28 лістапада, прыкладна ў 19.00 яна выйшла праводзіць сястру да прыпынку і не вярнулася. Такую інфармацыю ў сваёй суполцы ВКонтакте размясцілі валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”.

Прыкметы дзяўчыны: рост 164 см, вочы карыя, валасы цёмныя.

Асаблівыя прыкметы: на правай руцэ тату ў выглядзе ружы, на шыі ззаду — тату ў выглядзе двух трохкутнікаў.

Была апранутая: куртка светлая, джынсы сінія, боты чорнага колеру вышынёй да калена, пры сабе мела сумачку бэжавага колеру.

Усіх, хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне зніклай, просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (033) 666-60-33, 8 (033) 666-68-56 (ПВА “Анёл”) або 8 (017) 230-44-40 (Партызанскі РУУС), 102 (агульны нумар міліцыі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі