У Мінску асуджана дачка беларускага бізнесмена Авер’янава, які ўцёк за мяжу

У Мінску асуджана дачка беларускага бізнесмена Авер’янава, які ўцёк за мяжу

У Мінску асуджана дачка беларускага бізнесмена Юрыя Авер’янава, які ўцёк за мяжу. Вікторыю Авер'янаву прызналі вінаватай ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Суд Фрунзенскага раёна сталіцы адправіў яе на тры гады ў калонію агульнага рэжыму. Тэрмін на адзін год скарацілі па амністыі, паведамляе TUT.by.

Высветлілася, што кампанія "Інтэкс", якой кіравала Авер'янава, за сем гадоў не заплаціла ў бюджэт краіны больш за 892 тысячы рублёў падаткаў. У падатковыя дэкларацыі ўносіліся непраўдзівыя даныя. Паводле пастановы суда, з Вікторыі Авер'янавай будзе спагнана ў бюджэт больш за 711 тысячы рублёў.

Бацька Вікторыі — вядомы бізнесмен Юрый Авер'янаў. Калі тры гады таму ў сілавікоў з'явіліся прэтэнзіі да яго бізнесу, ён з'ехаў за мяжу, дзе цяпер і знаходзіцца (у 2018-м яго затрымлівалі ў Германіі). Вікторыю Авер'янаву летась эсктрадыравалі з Расіі.

Авер’янаў — адзін з першых доларавых мільянераў у нашай краіне. Ён адкрываў буйныя рынкі і забаўляльныя ўстановы ў Мінску, у тым ліку рэчавы рынак на стадыёне “Дынама”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі