У Мінску "Аўдзі" ўляцела ў аварыйны выхад станцыі метро "Грушаўка" (фота)
У Мінску "Аўдзі" сутыкнулася з аварыйным выхадам ля ўвахода ў метро. Здарэнне адбылося раніцай 18 верасня на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса каля станцыі метро "Грушаўка". На месца прыязджалі ратавальнікі, якія вызвалялі чалавека, якога заціснула ў салоне. Прыязджала і "хуткая". Былі шпіталізаваныя кіроўца і пасажырка.
З-за здарэння ўтварыўся вялікі затор транспарту ў накірунку цэнтра Мінска.
У здарэнні ўдзельнічаў і "Мерсэдэс". Цяпер ён стаіць у некалькіх дзясятках метраў ад месца ДТЗ.
Пазней ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла папярэднюю версію здарэння. Мяркуецца, што кіроўца "Мерсэдэса" пры перастраенні ў першую паласу руху здзейсніў сутыкненне з "Аўдзі", які пасля ўдару адкінула ў аварыйнае выйсце. Таксама ў міліцыі распавялі, што кіроўца "Аўдзі" не мае правоў кіроўцы.
Як паведамляла Еўрарадыё, днямі "Мазда" заехала ў падземны пераход станцыі метро "Акадэмія навук". На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
UPD: #минск ДТПна пересечении пр-та Дзержинского и ул.Щорса. Спасатели на месте деблокировали 23-летнюю пассажирку автомобиля Audi. (жива) Деблокировка водителя не потребовалась.
— МЧС Минска (@112MINSK) 18 сентября 2018 г.
На пр.Дзержинского авто Мерседес при перестроении в первую полосу движения совершил столкновение с авто Ауди, который после удара отбросило в аварийный выход ст.м. Грушевская. Пострадали водитель Ауди и его пассажирка. Водитель Ауди не имеет права управления. Идёт оформление ДТП pic.twitter.com/L89seKBrm1
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) 18 сентября 2018 г.