У Мінску бетонамяшалка пратараніла пасажырскі аўтобус (фота)
Здарэнне адбылося каля 16.30 у аўторак, 4 лютага, на перакрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Грыбаедава.
Як інфармуе БелаПАН, 22-гадовы кіроўца КАМАЗа не саступіў шлях пасажырскаму аўтобусу, адбылося сутыкненне. На момант аварыі ў аўтобусе былі пасажыры, на шчасце ніхто не пацярпеў.
Па словах кіроўцы бетонамяшалкі, на пад'ездзе да перакрыжавання ў яго не спрацавалі тармазы. Праўда, тармазны след на асфальце добра бачны.
Фота — onliner.by