У Мінску Б'ёрндален гуляў з Домрачавай
Легендарных біятланістаў бачылі ў гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" на праспекце Пераможцаў.
Знакаміты нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален ужо некалькі дзён знаходзіцца ў Мінску. Днямі ў сацыяльных сетках з'явілася фота, на якім ён разам з заўзятарам, які яго пазнаў. Газета "СБ. Беларусь сегодня" піша, што гэты заўзятар — нехта Люсьен Рабемананцуа. Ён сустрэў Б'ёрндалена ў гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" на праспекце Пераможцаў. Высвятляецца, што нарвежац там быў разам з беларускай Дар'яй Домрачавай.
"Ён гуляў з Дашай Домрачавай, — распавядае Рабемананцуа. — Там увогуле было мала народу. Яны гулялі кругамі. Я ўсё ж такі рашыўся падыйсці да Б'ёрндалена. Дашу ўжо не стаў турбаваць, яна стаяла ў чарзе... За бананамі :) Нарвежац нармальна адрэагаваў на маю просьбу, хутка пагадзіўся сфатаграфавацца".
Нагадаем, чуткі пра раман беларускі і нарвежца з'яўляюцца не першы раз. Яшчэ больш за два гады таму італьянскія журналісты сцвярджалі, што Б'ёрндален з-за новага кахання нават пайшоў на развод з жонкай. Адзначым, што нарвежскі біятланіст старэйшы за Дашу больш чым на 12 гадоў.
4 чэрвеня ў Б'ёрндалена пачнецца трэніровачны збор у Раўбічах пад Мінскам.
Домрачава і Б'ёрндален гулялі ў Канціялахці? (фота)
Фота, як Б'ёрндален абдымаў Домрачаву
Фота з сацыяльных сетак.