У Мінску чакаюць падваення страт з-за падатковага манеўру ў Расіі

У Мінску чакаюць падваення страт з-за падатковага манеўру ў Расіі

У Мінску чакаюць падваення стратаў з-за падатковага манеўру ў Расіі ў нафтавай сферы. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу "Вестник Белнефтехима" заявіла начальнік планава-эканамічнага ўпраўлення канцэрна "Белнафтахім" Ганна Гурына.

"У 2020 годзе страты беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў ад падаражання сыравіны за кошт падатковага манеўру будуць удвая большыя, чым у 2019 годзе (пры супастаўных каціроўках нафты)", — сказала прадстаўніца "Белнафтахіма".

Гурына патлумачыла, якім чынам расійскія перапрацоўшчыкі нафты падтрымліваюць сваю эфектыўнасць — за кошт адпаведных выплат з бюджэту зваротнага акцызу, што кампенсуе падаражанне сыравіны; за кошт дэмпфіруючага каэфіцыенту, які дазваляе стрымліваць цэны на ўнутраным рынку. У выніку розніца ў рознічных коштах на паліва ў Беларусі і Расіі на сённяшні дзень складае каля 10-13%, падкрэслівае Ганна Гурына.

Нядаўна прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што ад падатковага манеўру ў Расіі Беларусь страціла ў 2019-м каля 330 мільёнаў долараў. $220 млн з гэтай сумы — страты НПЗ.

Як вядома, з 1 студзеня 2020-га Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, бо краіны не дамовіліся пра іх умовы. На нядаўніх перамовах у Сочы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін не дамовіліся пра зніжкі на нафту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі