У Мінску група злодзеяў ламала сігналізацыі аўто пры дапамозе сканераў

У Мінску група злодзеяў ламала сігналізацыі аўто пры дапамозе сканераў

Група злодзеяў, якая абкрадала аўтамабілі, затрыманая ў Мінску. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, зламыснікі выкарыстоўвалі спецыяльныя скануючыя прылады для ўзлому аўтасігналізацый: яны перахоплівалі радыёчастату сігналізацыі, пасля чаго без праблем адчынялі машыну і забіралі з яе пакінутыя ў салоне грошы і каштоўныя рэчы. Сумкі, барсеткі і валізы, з якіх кралі рэчы, пакідалі некранутымі, каб пацярпелыя не адразу заўважылі прапажу.

Спачатку міліцыя затрымала дваіх машынных злодзеяў, а на наступны дзень папаліся яшчэ трое — яны дзейнічалі па такой самай схеме. Цяпер следства правярае іх на спрычыненасць да шэрагу іншых аналагічных злачынстваў. Усе пяцёра затрыманых змешчаныя ў следчы ізалятар. Сярод зламыснікаў — 34-гадовы расіянін, якога раней ужо судзілі ў Мінску за крадзеж.

У Мінску група злодзеяў ламала сігналізацыі аўто пры дапамозе сканераў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі