У Мінску і Маскве рыхтуюць прапановы для адмены роўмінгу
У Мінску і Маскве рыхтуюць прапановы для адмены роўмінгу ў саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі. Пытанне разглядаецца міністэрствамі сувязі. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. “Мы пастараемся зрабіць гэта як мага хутчэй, таму што мы ўсе ў гэтым зацікаўленыя”, — цытуе словы Рапоты сайт ria.ru.
Пытанне магчымай адмены роўмінгу абмяркоўвалася ў чэрвені мінулага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы. Кіраўніца Савета федэрацыі Расіі Валянціна Мацвяенка прапанавала адмяніць роўмінг на тэрыторыі Беларусі і Расіі па аналогіі з ЕС. Аляксандр Лукашэнка гэтую ініцыятыву падтрымаў. Кіраўнік Мінкамсувязі Расійскай Федэрацыі Мікалай Нікіфараў раней паведаміў, што прапрацоўваецца пытанне адмены роўмінга не толькі ў саюзнай дзяржаве, а і паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза.