У Мінску каля 30% уладальнікаў вадамераў падаюць непраўдзівыя звесткі

У Мінску каля 30% уладальнікаў вадамераў падаюць у разлікова-даведачныя цэнтры непраўдзівыя звесткі па водаспажыванні. Як правіла, першыя месяцы пасля ўсталёўкі лічыльніка мінчукі падаюць дакладныя звесткі, адзначыў начальнік тэхнічнага аддзела ДВА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Сяргей Драпей у каментары агенцтву "Мінск-Навіны". Потым большасць бачыць, што аб'ём выдатку вады моцна не адрозніваецца, таму жыхары пачынаюць называць прыкладныя лічбы.Хтосьці не даплочвае, хтосьці, наадварот, пераплочвае.

Гэтыя факты, па словах спецыяліста, можна выявіць толькі падчас паверкі вадамераў, якая адбываецца адзін раз у чатыры гады. Ніякага пакарання за няслушна пададзеныя звесткі не прадугледжана, будзе толькі зроблены пераразлік.

Дарэчы, пры падачы заніжаных паказанняў няўлічаны, але фактычна спажыты аб'ём вады размяркоўваецца паміж жыхарамі дома, якія не ўсталявалі лічыльнікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі