У Мінску каля Камароўскага рынку ўсталявалі помнік карове (фота)

У Мінску каля Камароўскага рынку ўсталявалі помнік карове (фота)

У сераду ў Мінску каля Камароўскага рынку ўсталявалі помнік карове. Конкурс сярод скульптараў сталічныя ўлады аб'явілі больш за тры гады таму, на ім перамог Мікалай Байрачны. Затрымка з устаноўкай найхутчэй адбылася з-за нястачы сродкаў, якія давялося збіраць (амаль 275 тысяч рублёў) "дзеля выканання даручэння кіраўніка дзяржавы".

Бронзавую карову зрабілі ў натуральную велічыню, спецыяльна, каб з ёй было зручна фатаграфавацца. Паводле задумкі скульптара, пад нагамі ў жывёлы — трава.

Дарэчы, нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з жывёлаў ён найбольш любіць цялят.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі