У Мінску камунальнікі будуць несці пакаранне за галалёдныя траўмы
"Гэта пытанне бяспекі гараджан"
У Мінску камунальнікі будуць несці пакаранне за галалёдныя траўмы. Дакладней, за тое, што несвоечасова пасыпалі соллю тратуары і праз гэта хтосьці ўпаў.
"Гэта пытанне бяспекі гараджан, — цытуе словы намесніка старшыні Мінгарвыканкама Алега Корзуна minsknews.by. — За галалёдныя траўмы па віне камунальных служб іх кіраўнікі будуць несці адказнасць".
У сталіцы ўжо пачалася прэвентыўная процігалалёдная апрацоўка вуліц. Яе праводзяць уначы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.