У Мінску макулатуру памяняюць на саджанцы дрэваў

Сёння, 22 красавіка, адзначаецца Міжнарождны Дзень Зямлі. З нагоды гэтага свята ў беларускай сталіцы пройдуць экалагічныя акцыі. Напрыклад, сёння, з 18.00 да 20.00 у двары Галерэі Сучаснага Мастацтва “Ў” усе ахвочыя змогуць памяняць макулатуру на саджанцы дрэваў і прарошчаныя каштаны. Акцыю ладзіць арганізацыя “Зялёная сетка” суместа з ініцыятывай “Гарадскі Агарод”

25 красавіка ў суботу з 12.00 да 15.00 адбудзецца прагулка-падарожжа “100-гадовыя дрэвы Мінска з Гарадскім Ляснічым”. Удзельнікаў заклікаюць сабрацца па вуліцы Беларускай насупраць дома № 14, дзе расце векавы дуб. Працягласць марштуру — 12-15 кіламетраў, агульны час падарожжа — 3-4 гадзіны. У часе гэтай прагулкі будзе магчымасць палюбавацца на старыя дрэвы горада і даведацца пра іх неверагодныя гісторыі.

У той жа дзень, 25 красавіка ў мінскім парку “Цывалі” на перасячэнні вуліц Петруся Глебкі і Матусевіча пройдзе акцыі “Хаткі для птушак сваімі рукамі”. Дзіцячыя Экалагічныя Майстэрні пры падтрымцы гіпермаркета “Green” зробяць з усімі ахвочымі хаткі для птушак, якія потым развесяць па ўсім парку, паведамляе citydog.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі