У Мінску можна будзе арандаваць аўтамабіль праз мабільны дадатак

У Мінску можна будзе арандаваць аўтамабіль праз мабільны дадатак

У Мінску можна будзе арандаваць аўтамабіль праз мабільны дадатак. З раніцы 24 жніўня ў беларускай сталіцы пачынае працаваць першы сэрвіс каршэрынгу. Каршэрынг — гэта кароткатэрміновая арэнда аўтамабіля з пахвіліннай ці пагадзіннай аплатай. Жадаючыя, якія маюць пасведчанне кіроўцы і якім не менш за 21 год, мусяць спачатку скачаць мабільны дадатак, зарэгістравацца, заключыць дамову. Свабодны аўтамабіль трэба будзе шукаць праз мабільны дадатак.

У Мінску карыстацца можна будзе аўтамабілем Ravon 2, якіх налічваецца пакуль некалькі дзясяткаў, але іх колькасць будзе павялічвацца. Грошы за паездку здымаюцца з банкаўскай карткі. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі