У Мінску наведвальнік начнога клуба хаваў экстазі ў майтках
У Мінску міліцыя пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" затрымала наведвальніка аднаго з начных клубаў. У 21-гадовага мінчука, які прыехаў з Масквы, дзе жыве і працуе, да бацькоў, у кішэні штаноў знайшлі амфетамін. А ў майтках ён хаваў дзве таблеткі экстазі зялёнага колеру. Пазней па месцы жыхарства было знойдзена яшчэ 7,5 г амфетаміну, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.
Малады чалавек распавёў, што працуе ў расійскай сталіцы ў кампаніі па рамонце кампутарнай тэхнікі. У Маскве ён купляў экстазі і амфетамін, частку пакідаў для сябе, а частку прывозіў у Мінск, каб "пачаставаць сваіх знаёмых", якія адпачываюць у начных клубах. У яго адносінах распачатая крымінальная справа па артыкуле "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў".
Фота: Fotolia, guvd.gov.by