У Мінску назвалі сярэдні ўзрост жаніхоў і нявест у 2024 годзе
Мінчанамі з'яўляюцца прыкладна 70% тых, хто ўступіў у шлюб
У Мінску назвалі сярэдні ўзрост жаніхоў і нявест у 2024 годзе: 33 і 30 гадоў адпаведна (летась у лістападзе ў Ляхавіцкім раёне сярэдні ўзрост жаніха складаў 52 гады, нявесты — 49). Розніца ўзроставага парогу фіксавалася ад 19 да 68 гадоў у мужчын і ад 18 да 63 гадоў у жанчын, паведамляе minsknews.by.
Мінчанамі з'яўляюцца прыкладна 70% тых, хто ўступіў у шлюб у мінулым годзе. Кожны шосты шлюб у 2024-м быў заключаны з замежнікам (яны прадстаўлялі амаль тры дзясяткі краін).
Самымі непапулярнымі месяцамі былі студзень і травень, папулярнасцю жа карысталіся летнія месяцы. Асаблівы пік адзначаўся 08.08.2024 і 24.08.2024.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.