У Мінску не працавала першая лінія метро

У Мінску не працавала першая лінія метро

Раніцай 28 снежня ў Мінску не працавала першая лінія метро. Як інфармуе Мінскі метрапалітэн, прычынай стала тэхнічная няспраўнасць аднаго з цягнікоў на станцыі "Плошча Якуба Коласа". Спачатку паведамлялася, што затрымка з руху на лініі склала 16 хвілінаў і рух адноўлены. Але пасля стала вядома, што праблема не вырашаная і лінія па-ранейшаму не працуе. Нарэшце, каля 9.20 праблему ўдалося вырашыць.

Тым часам, пасажырам цягнікоў метро па ўсёй першай лініі прапанавалі выйсці з вагонаў і скарыстацца наземным транспартам.

Фота з архіву: Еўрарадыё, БЕЛТА

У Мінску не працавала першая лінія метро

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі