У Мінску па-ранейшаму спадзяюцца на месца за сталом мірных перамоваў па Украіне

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

У Мінску па-ранейшаму спадзяюцца на "месца за сталом мірных перамоваў па Украіне". Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч. У панядзелак ён удзельнічае ў пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.

"Для нас важна атрымаць гарантыі нашай уласнай бяспекі, — цытуе словы Амбразевіча БЕЛТА. — Фінальныя дамоўленасці павінны абавязкова ўлічваць у тым ліку інтарэсы беларускага боку".

Міністр падкрэслівае, што рэжым Лукашэнкі хоча трапіць на згаданыя перамовы, "калі яны пачнуцца". Абвінавачванні РБ у дапамаганні агрэсіі Расіі Юрый Амбразевіч назваў "абсурднымі". 

Раней пра жаданне трапіць на перамовы па Украіне неаднаразова гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Ён сцвярджаў пра кантакты з ЗША і Украінай. І адначасова скардзіўся, што "заходнія спецслужбы кажуць пра Беларусь як пра магчымае месца эскалацыі". 

Чакаецца, што перамовы па Украіне могуць пачацца ў пачатку 2025 года пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі