У Мінску пачала працаваць першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя
У Мінску з 1 снежня пачала працаваць першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя. Яна ўжо прыняла першыя 10 машын са снегам. З пачаткам снегападаў станцыя пачне працаваць на поўную магутнасць, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
За дзень снегаплавільная станцыя можа перапрацаваць 5 тысяч кубічных метраў снегу ці 333 грузавікі з гэтым грузам. Мяркуецца, што новы аб'ект станоўча паўплывае на экалогію сталіцы, паколькі менш снегу будзе заставацца на газонах і ў іншых месцах.
У летні час станцыя будзе закансерваваная.
Фота: minsknews.by