У Мінску пачалі чысціць вадаёмы — штодня вывозяць па пяць МАЗаў бруду
У Мінску пачаліся працы па ачыстцы вадаёмаў ад водарасцяў. На сёння тры спецкамбайны працуюць на Камсамольскім возеры, затым ад воднай расліннасці ачысцяць Сляпанскую водную сістэму, Цнянскае вадасховішча, Мінскае мора і іншыя рэкі, каналы і сажалкі сталіцы. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар “Мінскводаканала” Алег Аўруцін.
Па яго словах, ачышчальныя працы вядуцца актыўнымі тэмпамі — штодня вывозяць прыкладна па пяць МАЗаў бруду, сабранага з дна вадаёмаў. Санітарны стан зон адпачынку ля мінскіх вадасховішчаў кодны тыдзень манітораць спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы. Раз на два тыдні бяруць пробы вады.
Пры гэтым якасць вады кантралюецца толькі ў тых месцах, якія афіцыйна прызнаныя месцамі адпачынку. З гэтай прычыны мінчанам і гасцям сталіцы не рэкамендуюць купацца ў месцах, якія не прызначаныя для такіх мэтаў.