У Мінску пачаўся суд над блогеркай Вольгай Такарчук

У Мінску пачаўся суд над блогеркай Вольгай Такарчук

У Мінску пачаўся суд над Youtube-блогеркай Вольгай Такарчук. Яе абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "паклёпе", "абразе суддзі" і "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак". Справу разглядае суд Заводскага раёна.

Сцвярджаецца, што 30 жніўня 2020-га Такарчук актыўна ўдзельнічала ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" ў сталіцы, "у блакаванні шляхоў транспартных камунікацый". Следства мае даныя пра ўдзел і ў акцыях 20 верасня і 1 лістапада мінулага года. Тады ў іх удзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек.

Таксама да Вольгі Такарчук маюць прэтэнзіі з-за відэароліка. Нібыта ў ім былі непраўдзівыя звесткі пра сацыяльнага педагога з Брэсцкай вобласці і абразы на адрас суддзі Першамайскага суда Мінска.

Такарчук знаходзіцца за кратамі з траўня 2021-га. Яна аб'яўляла галадоўку ў карцары. Вольга Такарчук прызнаная палітзняволенай. У яе двое дзяцей (ва ўзросце трох і сямі гадоў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі