У Мінску падаражэла наведванне грамадскіх прыбіральняў
У Мінску вырас кошт на наведванне грамадскіх прыбіральняў, якія абслугоўвае УП "МАФ". З 1 сакавіка ён павялічыўся з 50 да 60 капеек, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на намесніка дырэктара прадпрыемства Людмілу Грыневіч.
"Насуперак нашым чаканням павышэнне тарыфу не выклікала абурэння ў наведвальнікаў аб'ектаў", — падзялілася Грыневіч сваімі ўражаннямі.
Яна дадала, што тарыф на наведванне грамадскіх прыбіральняў не мяняўся каля чатырох гадоў. За гэты час падаражэлі электрычная і цеплавая энергія, а таксама водазабеспячэнне. Гэта і паўплывала на рашэнне павялічыць кошты.
На абслугоўванні УП "МАФ" знаходзяцца каля 90 грамадскіх прыбіральняў у Мінску, у тым ліку 28 модульных.