У Мінску павялічылі 100-адсоткавыя тарыфы на ваду і каналізацыю

У Мінску павялічылі 100-адсоткавыя тарыфы на ваду і каналізацыю

Мінгарвыканкам павялічыў тарыфы на ваду і каналізацыю для тых, хто аплачвае гэтыя паслугі па поўных тарыфах, піша партал tut.by.

Так, 1 кубаметр вады раней каштаваў 5400 рублёў, новы тарыф — 6875 рублёў. 1 кубаметр каналізацыі стаў каштаваць 4530 рублёў замест ранейшых 3600. Папярэднія кошты дзейнічалі з 27 лютага 2014 года. У выніку агульны кошт паслугі "вада-каналізацыя" ў жыроўцы для тых, хто аплачвае 100%, вырасце з 9 тысяч рублёў да 11,4 тысячы рублёў за кубаметр.

Дарэчы, ільготныя тарыфы, вызначаныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі №107 ад 23 сакавіка, не змяніліся і складаюць 2790 рублёў за ваду і 1863 рублі за каналізацыю.

Нагадаем, што аплачваць поўны тарыф давядзецца ўсім, хто спажывае больш за 140 літраў вады ў суткі на аднаго прапісанага ў кватэры. Поўны тарыф налічваецца толькі за тыя літры, якія выйшлі за норму. Калі індывідуальны лічыльнік вады ў кватэры не стаіць, то жыхарам давядзецца плаціць па самым высокім тарыфе за ўсю ваду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі