У Мінску прайшла традыцыйная акцыя “Чарнобыльскі шлях”
30 гадоў таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. У Мінску 26 красавіка штогод адбываецца шэсце і мітынг. Сёлета, як і раней, Мінгарвыканкам дазволіў шэсце ад кінатэатра "Кастрычнік" да царквы ў парку Дружбы народаў. Ганаровай старшынёй аргкамітэта мерапрыемства пагадзілася стаць вядомая пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч.