У Мінску прапануюць памяшканні ў арэнду за 0 рублёў

Памяшканне пад офіс

Памяшканне пад офіс / domovita.by

Мінчукам прапануюць арандаваць 60 памяшканняў за 0 рублёў. Агульная плошча — 14 326 м ². Абавязковая ўмова — стварэнне працоўных месцаў.

Паводле слоў начальніцы аддзела па выкарыстанню дзяржаўнай маёмасці камітэта "Мінскгармаёмасць" Галіны Арцімені, акцыя праходзіць штомесяц з мэтай скарачэння колькасці плошчаў, якія не выкарыстоўваюцца, і аказання падтрымкі малому і сярэдняму прадпрымальніцтву.

— Свежыя звесткі размяшчаюцца на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама, а таксама ў Адзінай інфармацыйнай базе дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Акрамя таго, абноўленыя звесткі штомесяц накіроўваюцца ў Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў. У снежні 2023 года пералік аб'ектаў, якія прапануюцца для здачы ў арэнду за 0 рублёў, папоўніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі