У Мінску расце колькасць памяшканняў, якія можна арандаваць за 0 рублёў
Сярод аб'ектаў ёсць і асобныя будынкі, ілюстрацыйнае фота
У Мінску павялічылася колькасць памяшканняў, якія можна арандаваць бясплатна. На 1 снежня ў спісе было ўжо 54 аб'екты, а ў пачатку лістапада — 43, піша агенцтва "Мінск-Навіны". Гарадскія ўлады гатовыя здаць гэтыя памяшканні прадпрымальнікам за 0 рублёў, але пры адной умове — калі тыя абавязваюцца стварыць працоўныя месцы.
Памяшканні, якія прапануюць у такую арэнду, розныя, кажуць у Камітэце дзяржмаёмасці Мінгарвыканкама. Ёсць і невялікія, і "досыць буйныя, са сваімі функцыянальным прызначэннем і тэхнічным станам", у тым ліку будынкі, якія стаяць асобна. У адных патрэбны рамонт, у іншыя можна заязджаць і працаваць. Такія аб'екты "могуць прадастаўляцца ў бязвыплатнае карыстанне на пазначаных умовах тэрмінам да пяці гадоў з магчымым прадаўжэннем дамовы", – кажуць у"Мінскгармаёмасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.