У Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку ІП (фота)

У Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку ІП (фота)

15 лютага ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Сабраліся сотні людзей. Сярод іх — вядомыя апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька.

Сярод індывідуальных прадпрымальнікаў было шмат тых, хто прыехаў з рэгіёнаў. А вось мінчукоў было малавата. У раёне плошчы стаялі аўтазакі, шмат міліцыі, у тым ліку і ў цывільным. Але ўдзельнікаў акцыі праваахоўнікі не чапалі. Людзі казалі, што ўсё з-за таго, што Еўрасаюз сёння павінен прыняць рашэнне аб адмене санкцый у дачыненні да Лукашэнкі і яго атачэння.

Мітынг прайшоў на прыступках Палацу Рэспублікі. Выступоўцы неаднаразова заяўлялі, што яны не "бандыты", як не так даўно гучала з дзяржаўных СМІ. На мітынгу распавялі, што віцебская актывістка прадпрымальніцкага руху Ірына Яцкевіч не змагла прыехаць — учора да яе прыходзілі нейкія людзі, якія папярэдзілі: калі паедзеш у Мінск, патрапіш на 2 тыдні "ў санаторый".

Адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё, што быў прыняты зварот да ўладаў з патрабаваннямі. Індывідуальныя прадпрымальнікі плануюць збірацца на плошчы кожны панядзелак "да таго часу, пакуль іх не пачуюць".

Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі патрабуюць адмяніць указы кіраўніка дзяржавы №222 аб сертыфікатах і №48 аб мерах па дзяржкантролі за выкананнем тэхрэгламенту.

Як вядома, аб'яднанне "Перспектыва" адмовілася сёння праводзіць вулічную акцыю і адклікала сваю заяўку, якую падавала ў Мінгарвыканкам.

У Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку ІП (фота)
У Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку ІП (фота)
У Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку ІП (фота)
У Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку ІП (фота)
У Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку ІП (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі