У Мінску пройдзе праваслаўны малебен з нагоды новага навучальнага года

У Мінску пройдзе праваслаўны малебен з нагоды новага навучальнага года

Праваслаўны малебен з нагоды новага навучальнага года пройдзе 1 верасня ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Як паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы, набажэнства ачоліць сам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел.

Пачнецца малебен у 12.00. Чакаецца, што на ім будуць прысутнічаць прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і студэнты беларускіх ВНУ.

Беларуская праваслаўная царква ў 2003 годзе падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі. Цяпер яны рэалізуюць Праграму супрацоўніцтва на 2015-2020 гады. Сярод іншага, у рамках гэтай праграмы праходзяць сустрэчы школьнікаў з праваслаўнымі святарамі. Падобных праграмаў супрацоўніцтва з іншымі рэлігійнымі арганізацыямі ў Беларусі няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі