У Мінску пройдзе серыя судоў над пікетоўцамі расійскай амбасады

У Мінску пройдзе серыя судоў над пікетоўцамі расійскай амбасады

У Мінску ў судзе Цэнтральнага раёна сёння адбудзецца разгляд адміністратыўных справаў групы актывістаў, якія ўдзельнічалі ў пікеце ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

Акцыя праходзіла 9 сакавіка: людзі стаялі ў пікеце ля расійскай амбасады і патрабавалі вызваліць украінку, якую ў той час судзілі ў расійскім Данецку. Пазней ёй вынеслі прысуд — 22 гады зняволення.

На многіх удзельнікаў пікету міліцыянты склалі адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Паводле праваабаронцаў, позвы ў суд ужо атрымалі Наталля Махнач, Рыгор Чэркан, Наталля Басалыга, Яўген Батура, Галіна Лукашэвіч, Вольга Мікалайчык, Уладзімір Шыпіла, Наталля Міцкевіч, Наталля Саматыя і Алег Гаеўскі.

Напярэдадні ў судзе Цэнтральнага раёна за адзін дзень разгледзелі ажно 17 адміністратыўных справаў палітыкаў і грамадскіх актывістаў. Іх судзілі за мітынгі ў падтрымку прадпрымальнікаў, а таксама за пікеты ля расійскай амбасады. Па ўсіх справах прызначылі штрафы ад 10 да 50 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі