У Мінску пройдзе сустрэча прадстаўнікоў МУС Беларусі і Еўракамісіі
Яна будзе прысвечаная праблемам міграцыі.
26 сакавіка ў Мінску пройдуць спецыяльныя кансультацыі МУС Беларусі і прадстаўнікоў Еўракамісіі, а таксама латвійскага прадстаўніцтва ў ЕС. Як інфармуе Sputnik, на перамовах плануецца ўзгадніць праект сумеснай дэкларацыі аб заключэнні партнёрства ў сферы мабільнасці паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.
Вядома, што згаданы праект уключае некалькі накірункаў. Сярод іх — рэгуляванне міграцыі, мабільнасць і легальная міграцыя, барацьба з нелегальнай міграцыяй і гандлем людзьмі, рэадмісія ды іншае.
Падпісанне дэкларацыі платформы "Партнёрства дзеля мабільнасці" мусіць адбыцца ў траўні ў Рызе. За яе запуск на сённяшні дзень выступаюць каля 10 краін-сябраў ЕС.
Фота: ria.ru