У Мінску пройдзе XVIII з'езд Беларускай партыі левых "Справядлівы свет"
Плануецца, што на ім лідара партыі Сяргея Калякіна вылучаць прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта.
23–24 траўня ў Мінску адбудзецца XVIII з'езд Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". Месцам яго правядзення стала канферэнц-зала сталічнага гатэля "Беларусь".
У з'ездзе будуць удзельнічаць 200 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Плануецца, што на з'ездзе абмяркуюць змены ў праграме партыі і ўдзел "Справядлівага свету" ў сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Цэнтральны камітэт партыі рэкамэндаваў вылучыць свайго кандыдата ў прэзідэнты. На думку ЦК, гэта павінен быць лідар партыі Сяргей Калякін. Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца на з'ездзе ў нядзелю, 24 траўня.