У Мінску скончыліся чарговыя перамовы кантактнай групы па Данбасе
Наступная сустрэча прызначаная на 8 верасня.
У Мінску завяршыліся перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Як паведамляюць інфармагенцтвы, наступная сустрэча прызначаная на 8 верасня.
Прадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што падгрупа па палітычных пытаннях будзе збірацца штотыдзень на працягу верасня. "Хацеў бы нагадаць, што ўсе бакі ўзялі на сябе абавязанні спынення агню. Важна, каб усе выконвалі гэтае абавязанне. Далейшыя перастрэлкі не вырашаць сітуацыю на месцах, як і не забяспечаць перспектыў для насельніцтва Украіны", — перадае БЕЛТА словы дыпламата.
Таксама ён адзначыў, што эканамічнай падгрупе ўдалося дабіцца аднаўлення чыгуначнага руху на двух участках у Луганскай вобласці Украіны. "Гэта дало магчымасць аднавіць пастаўкі вугалю для забеспячэння патрэб насельніцтва", — заявіў Сайдзік, як паведамляе interfax.by.
Фота: твітар МЗС Беларусі