У Мінску стартаваў онлайн-праект па азеляненні двароў

У Мінску стартаваў онлайн-праект па азеляненні двароў

У Мінску стартаваў онлайн-праект па азеляненні двароў. Ён мае назву "Зялёны двор разам!" Кожны жыхар сталіцы на сайце можа выбраць месца для пасадкі раслін і што менавіта ён хоча пасадзіць (куст ці дрэва). Для гэтага яму трэба запісацца, пасля чаго будуць складацца спісы такіх энтузіястаў (іх ужо некалькі дзясяткаў чалавек). Праз нейкі час гэтыя людзі атрымаюць запрашэнне паўдзельнічаць у пасадцы раслін.

Онлайн-праект прапануе 365 участкаў у Мінску. Калі ж мінчук не знойдзе там свайго двара, ён можа прапанаваць і гэты ўчастак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі