У Мінску суддзі адправілі за краты на 15 сутак цэлы гурт — чатырох музыкаў

У Мінску суддзі адправілі за краты на 15 сутак цэлы гурт — чатырох музыкаў

Музыкі Леанід Паўлёнак, Ігар Асідчанка і Кастусь Лісецкі асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы. У аўторак справу музыкаў гурта "Рэха" разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска. Іх прызналі вінаватымі ў "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Суддзі — Юлія Блізнюк, Ала Скуратовіч, Наталля Бугук.

Таксама сёння ў судзе Фрунзенскага раёна на 15 сутак асудзілі франтмэна гурта "Рэха" Андруся Такінданга.

Усе музыкі былі затрыманыя 7 лістапада пасля дваровага канцэрта ў Каменнай Горцы ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі